У Лідзе 19 снежня абласныя і мясцовыя чыноўнікі бавіліся баскетболам. Гэты матч нават назвалі “гістарычным”. Гулялі па эксперыментальных правілах з чатырохачковымі кідкамі, адмыслова з Менску быў выпісаны вядомы каментатар Уладзімір Навіцкі. Як пішуць прапагандысты, это сделало поединок, который состоялся в Лиде, уникальным событием.

На пляцоўку комплекса “Алімпія” выйшлі каманды главы Гродненской области Владимира Караника и Лидского райисполкома Александра Версоцкого. Владимир Степанович принимал участие в игре в качестве тренера.

Традыцыйна канешне перамагла каманда старэйшых па рангу. А лукашэнкаўскі інспектар Юры Караеў пільна сачыў за субардынацыяй з трыбуны.

Любоў да спорту – гэта добра. Кепска толькі, калі чыноўнікі забаўляюцца ў працоўны час працоўнага дня і за дзяржаўны кошт, а значыць за грошы падаткаплацельнікаў (арэнда залы, праезды, адмысловая форма, ды іншае – не такія малыя выдаткі). Куды ж глядзіць КДК?