Гарадзенскага грамадскага актывіста Ежы Грыгенчу дадалі яшчэ і ў “спіс тэрарыстаў”.

У «спіс тэрарыстаў» зараз дадалі яшчэ сем беларусаў і двух расейцаў.

Комитет государственной безопасности абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы 9 чалавек.

Сярод іх Юрый Аверкаў, Дзмітрый Сідарэнка, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ежы Грыгенча, Вікторыя Верас, Ціхан Клюкач, грамадзяне РФ Эдуард Кашэцян і Алег Каўрыгін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1220 чалавек, з іх больш за 500 — беларусы.

Напомнім, што Гарадзенскі абласны суд 21 лістапада завочна абвесціў прысуд грамадска-палітычнаму актывісту Ежы Грыгенчу: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, а таксама штраф ажно на 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок. Грыгенчу прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Ежы Грыгенча – вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі. З 2020 года знаходзіцца ў змушанай эміграцыі. Спецвытворчасць супраць яго распачалі яшчэ ў лістападзе 2023 году. Па месцы былога жыхарства актывіста прайшлі некалькі ператрусаў, на маёмасць Грыгенчы і яго жонкі накладзены арышт. У мэтах забеспячэння выплаты штрафу, накладзены на яго маёмасць арышт не адмянілі.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).