20 снежня арганізацыі лукашэнкаўскай Беларусі адзначаліі “Дзень супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі”. З гэтай нагоды палітолаг Зміцер Балкунец напісаў зварот да кіраўнікоў дэмакратычных краін і іх парламентаў аб прызнанні КГБ-ФСБ тэрарыстычнымі арганізацыямі. Бо дзейнасць іх была накіравана ад самага пачатку на змаганне з іншадумствам.

Іх назвы за 100-гадовую гісторыю мяняліся, а сутнасць засталася адна: масавыя рэпрэсіі, катаванні, забойствы і рознага выгляду злачыннасць. КДБ-ФСБ нясуць пагрозу усім краінам, гаворыць Зміцер Балкунец:

– Менавіта гэтыя дзве арганізацыі нясуць адказнасць за развязванне вайны супраць Украіны, яны нясуць адказнасць за тэрор, за масавыя рэпрэсіі, якія адбываюцца. Ёсць дэкларацыя, якая была прынятая ў ААН ў 1987 годзе пра дзяржаўны тэрарызм. І ФСБ і КДБ цалкам пад яе падпадаюць. Я лічу, што была вялікая гістарычная памылка, тое, што ў 90-ыя гады не быў праведзены трыбунал па злачынствах НКВД і КДБ і тое, што мы сёння перажываем, гэта наступствы той дзейнасці.

Зварот змешчаны ў інтэрнэце. Ідзе збор подпісаў, сярод якіх ёсць навукоўцы і Нобелеўскія лаўрэаты.

Беларускае Радыё Рацыя