фота ілюстрацыйнае

У Гародні спецслужбы зноў выявілі “экстрэмісцкія матэрыялы”. Фігурантамі чарговага судовага разгляду пад назвай “О признании информационной продукции экстремистскими материалами”, які прайшоў 20 снежня, сталі асобы, звязаныя з Гародняй. Гэта Аліна Коўшык, якая цяпер выконвае абавязкі дырэктаркі і галоўнай рэдактаркі тэлебачання Белсат, а таксама праваслаўны святар Георгі Рой, якога змусілі пакінуць Беларусь (цяпер айцец Георгі служыць у Вільні пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярхату). Трэцім фігурантам-“адказчыкам” была завочна Алена Жаркевіч, валанцёрка, якая працуе па дапамозе пацярпелым ва Украіне.

Адпаведнае рашэнне было даручана прыняць суддзю Ленінскага раённага суду Гародні Артуру Лешыку, чаму ён напэўна даў рады. Бліжэйшым часам даведаемся, якія канкрэтна матэрыялы было загадана прызнаць “экстрэмісцкімі”.