
22 снежня ў нядзелю на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі. Звычайна яна праходзіць 25-га дня кожнага месяца, але зараз у звязку з Раством адбылася раней.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо амаль 45 месяцаў.
Выступоўцы традыцыйна гаварылі пра салідарнасць і ўзаемападтрымку.











