Гарадзенскія гісторыкі-прапагандысты з універсітэту, які носіць імя Янкі Купалы, працягваюць “кляпаць” міфы. На гэты раз ва ўніверсітэце ў іх прайшла “Диалоговая площадка по проекту “Народовластие на Гродненщине”. Раней у гэтых псеўдагісторыкаў росквіт беларускага народу пачынаўся ў 1917 годзе з часу “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі”, цяпер з часу другой сусветнай вайны. Што гэта было за “народовластие” – зведала некалькі пакаленняў беларусаў.

У канферэнцыі ўдзельнічала рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка, якая таксама паводле адукацыі гісторык, а таксама Наталля Улейчык, Віктар Белазаровіч, Ігар Змітровіч, Эдмунд Ярмусік ды іншыя. Была і галоўная “дэпутатка” вобласці Алена Пасюта.