На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне было затрыманне за “абразу памежнікаў”. Па даных астравецкай міліцыі, здарэнне адбылося на мінулым тыдні. П’яны мужчына не толькі “абражаў супрацоўнікаў памежнай службы”, але і “паводзіў сябе агрэсіўна”. Яго затрымалі.

Што стала прычынай канфлікту, не ўдакладняецца. На мужчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Відаць, яго ўжо судзілі.

Пра затрыманне ў “Астравецкай праўдзе” паведаміў Вадзім Савіцкі, намеснік начальніка РАУС.

Смаргонская памежная група пра інцыдэнт на станцыі Гудагай не паведамляла.