Будынак Гарадзенскага ўніверсітэту

Прагаласаваць за мяжой на самавыбарах Лукашэнкі нельга, але ЦВК «ласкава запрашае» ў Беларусь.

Для беларусаў замежжа ЦВК вызначыў 6 участкаў для галасавання, усе яны ў самой Беларусі. У Гародні гэтую пачэсную місію адвялі купалаўскаму ўніверсітэту. Прагаласаваць нібыта можна ў галоўным корпусе ўніверсітэту, што па адрасе: вуліца Ажэшкі, 22, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Напомнім, што пачынаючы з так званага рэфэрэндума ў лютым 2022 году, улады Беларусі вырашылі не адчыняць за мяжой участкі для галасавання. Агулам патэнцыйных выбарацаў, грамадзян Беларусі, за мяжой — мінімум некалькі соцень тысяч чалавек.

Паводле апошніх “прэзідэнцкіх выбараў”, у Беларусі 6 904 649 выбарцаў.