Гарадзенскага журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміла яго жонка, Вольга Івашына ў сваіх сацсетках:

Я адцягвала публікацыю, каб праверыць інфармацыю пра тое, што Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШІЗА. І вось гэтая сумная навіна, на жаль, пацьвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была – чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў. Зь якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем. Калі лічыць першым днём наступны за тым, зь якога нам дайшла ранейшая карэспандэнцыя ад нашага ваяра, то атрымліваецца, што сёньня ўжо максымальна могуць быць 14-я содні ШЫЗА. Чакаем на новыя лісты й паштоўкі ад Дзяніса, бо гэта будзе сьведчыць пра тое, што яго зноўку перавялі ў камэру. І спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй.