Міністэрства юстыцыі падчас чарговага пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі пазбавіла ліцэнзіі адваката Аляксандра Басалая з Гародні. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Аляксандр Басалай уваходзіў у Гарадзенскую абласную калегію адвакатаў. Мінюст пастанавіў, што ён не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Басалай у 1997 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», а з 1999 па 2007 год служыў ва ўпраўленні КГБ па Гарадзенскай вобласці, піша «Медыязона».