Крымінальную справу блогера Антона Матолькі пачалі разглядаць 27 снежня ў Гародні. Справа па так званай спецвытворчасці была пачатая Гарадзенскім СК яшчэ 22 ліпеня бягучага году.

Працэс у Гарадзенскім абласным судзе вядзе суддзя Ігар Собалеў.

Блогеру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).

Нагадаем, «спецыяльная вытворчасць», як тлумачыць СК РБ, гэтая вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які застаецца за межамі Беларусі і «ухіляецца ад яўкі» да следчых. Такую вытворчасць, а таксама завочныя суды, стала можна задавальняць пасля зменаў у заканадаўстве, якія падпісаў Лукашэнка.

Ігар Собалеў – гэта той сама суддзя які засудзіў завочна па спецвытворчасці журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча (да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму і вялізнага грашовага штрафу).