У Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гародні прызначылі новага дырэктара — Аляксандра Вянсковіча. Згодна з павевамі апошняга часу, ён адстаўны вайсковец.

Паводле паведамлення на сайце «Архівы Беларусі», Аляксандр Вянсковіч
«больш за 26 гадоў адслужыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся начальнікам кірунку прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыята Гарадзенскай вобласці, а таксама быў узнагароджаны дзвюма дзяржаўнымі ўзнагародамі «За бездакорную службу» II і III ступеняў».
Раней дырэктараў з ліку былых сілавікоў атрымалі тры іншыя буйныя архівы Беларусі.
Дэпартамент па архіўнай справе і справаводстве Міністэрства юстыцыі, які кіруе ўсёй архіўнай галіной Беларусі, ужо амаль два гады ўзначальвае генерал-маёр Алег Воінаў, які перад прызначэннем на гэтую пасаду крыху больш за паўгода кіраваў Нацыянальным гістарычным архівам.
Наша Ніва
