фота ілюстрацыйнае

Лукашэнка памілаваў яшчэ 20 палітвязняў, сярод іх 11 жанчын.

З памілаваных 11 — жанчыны, 14 маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей.

Гэта ўжо восьмая хваля памілаваных пачынаючы з ліпеня. Папярэдняе памілаванне было 9 снежня, тады выпусцілі 29 чалавек.

Агулам за паўгода выпусцілі 227 чалавек. Паралельна працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і колькасць палітычных вязняў агулам не змяншаецца.