
У Беларусі працягваецца прапагандысцкі так званы “Марафон единства”. Чарговае шоў прайшло ў Салігорску пасля чаго Анна Лукашенко паведаміла, што цяпер акцыя паедзе на Гарадзеншчыну – у абласны цэнтр, а таксама Ліду.
Ганна Лукашэнка – гэта нявестка Аляксандра Лукашэнкі, жонка яго сярэдняга сына Дзмітрыя Лукашэнкі. Яна яшчэ выступае пад псеўданімам Анна Селук і піша песні адпаведнага зместу. Сярод яе “хітоў” такія агіткі як “Ах, Александр” (прысвечана цесцю), «Беларусская жена», “Бульба-дэнс”, “Оцените настоящего мужчину”, гимн Генеральной прокуратуры і “Песня о Годе качества”. У снежні 2023 году Лукашэнка ўзанагародзіў Лукашэнку-Сялук прэміяй “За большой личный вклад в развитие современного музыкального искусства, реализацию социально значимых культурных инициатив”.
