
Гарадзенскія ўлады паведамілі пра колькасць рэпрэсаваных у 2024 годзе за так званы “распаўсюд экстрэмізму”. Агулам паводле сумнавядомага артыкулу 19.11 КаАП за “распространение, изготовление или хранение экстремистских материалов” пад палітычны пераслед трапілі ажно 1557 грамадзян. Атрымліваецца, што ў сярэднім кожны тыдзень па Гарадзенскай вобласці судзілі па 30 чалавек.
Таксама паведамляецца, што па іншым палітычным артыкуле адміністрацыйнага кодэксу (артыкул 24.23) за “нарушение порядка проведения массовых мероприятий” засуджана па вобласці 36 чалавек.
Сілавікі нагадаваюць, што удзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве лічыцца “размещение незарегистрированной символики в общедоступных местах — на авто, окнах, одежде, чехлах мобильных телефонов или личных вещах”.
Яшчэ паведамляецца, што ў 2024 годзе было пачата 18 крымінальных спраў за «надругательство» над государственными символами, з якіх 15 былі здзейснены праз Інтэрнэт.
