
Вертыкальныя чыноўнікі працягваюць дэманстраваць свой клопат і дбанне пра “простых людзей” і праводзіць разнастайныя прыёмы грамадзян. Звычайна на іх прыходзяць ад аднаго да трох чалавек, так што колькасць тых, хто прымае, перавышае колькасць зваротаў. Так было і на гэты раз, калі старшыня Лідскага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі вёў прыём з сваёй світай.

Чыноўнікі хваляцца, што “каждое обращение заслуживает внимания и разрешения” (звыклы прапагандысцкі штамп).
У гэты ж час 27 снежня депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лидскому избирательному округу № 55 Екатерина Серафинович провела в Лиде очередной прием граждан, последний в уходящем году. На прием к депутату обратились три человека.

Серафіновіч, як і ўсе так званыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, не разумеюць, што сутнасць працы парламентарыяў у законатворчасці, а не прыёмах прадстаўнікоў насельніцтва – гэтым павінны займацца менавіта мясцовыя органы ўлады, а не “палатачнікі”. Але цяперашнія “слугі народу” сапраўды не разумеюць розніцу паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай увогуле.
