Чыноўнікі Гарадзеншчыны падводзяць вынікі году і хваляцца нібыта агромністымі поспехамі вобласці пры іх спрытным кіраванні. Падвесці вынікі году на гэты раз даручылі намесніку старшыні аблвыканкаму Віктаару Пранюку. Што ён і зрабіў у галоўным прапагандысцкім органе “вертыкалі” – “Гродзенскай праўдзе”.

На пачатку свайго выступу Пранюк дзякуе Лукашэнку і яго намесніку на зямлі – Караніку – маўляў, без іх мудрасці такіх высокіх паказнікаў ніколі б не дасягнулі. Потым ён згадвае пра пажылых людзей, “которые по кирпичикам восстанавливали страну в послевоенный период”. Без вайны ж ніяк, хоць тых людзей, якія працавалі пасля вайны, ужо нікога няма ў жывых.

“мы сумели сохранить мир и стабильность в стране. Мы уверенно развиваемся во всех направлениях, строим, открываем, побеждаем, вместе делаем все для улучшения благосостояния Гродненщины и всей республики в целом. На фоне геополитического хаоса вокруг Беларуси это, согласитесь, дорогого стоит”.

Далей намеснік “губернатора” хоча ўразіць чытачоў лічбамі (а хто ж іх праверыць!):

“Если в 2022 году в регионе в студотрядах работали 7 339 человек, то в 2024-м – более 8 500 молодых людей”. Ну і што з таго? Вырас дабрабыт людзей?

Потым пералічваюцца “вялікія дасягненні ў галіне медыцыны”, галоўнае з якіх: “Растет количество высокотехнологичных и сложных операций – в 2024 году их выполнено 5 775 и более 3 900 сложных хирургических вмешательств”.

Далей ідуць дасягненні ў галіне спорту:

В 2024 году спортсмены Гродненщины завоевали 21 медаль на официальных международных соревнованиях. Из наиболее значимых – золото на чемпионате мира по шашкам Игоря Михальченко, победа Татьяны Мацко в чемпионате мира по самбо, серебряные медали чемпионатов Европы по боксу у Алексея Алферова и по вольной борьбе у Магомедхабиба Кадимагомедова. Велоспортсмен Евгений Королёк, легкоатлеты Олег Томашевич и Елизавета Валуева стали обладателями национальных рекордов в своих видах спорта”. 

Скажам наўпрост – вельмі сціпленька. Асабліва на фоне ранейшых дасягненняў гарадзенскіх спартоўцаў.

Не адстае і турызм:

“Что касается туризма, экспорт туруслуг в области вырос более чем на 130 процентов”. Пайдзі правер – на 130 вырас гэты экспарт ці на 30%.

Вянчаюць поспехі – дасягненні ў культуры і адукацыі. Праўда, Пранюк нічога не кажа пра тое, што школы і ўстановы культуры Гарадзеншчыны скрозь русіфікаваныя і нагадваюць Костромскіе ці Вологодскіе. Затое “Обеспечен 100-процентный охват детей с ОПФР специальным образованием и коррекционно-педагогической помощью. Показатель по своевременному выявлению детей раннего и дошкольного возраста с ОПФР доведен до 96 процентов”.

З досыць вялікага артыкулу становіцца зразумела – хваліцца насамрэч няма чым. Але ж “слугі народу” павінны паказваць свае высачайшыя дасціжэнія.