Начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза прадставіў калектыву Гарадзенскага райаддзелу МНС новага кіраўніка. Ім стаў Дзмітрый Крывіцкі.

Дзмітрый Крывіцкі служыць у органах і падраздзяленнях МНС з 2005 году. Ён скончыў Гомельскі інжынерны інстытут, пасля чаго быў прызначаны на пасаду начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну.

Затым служыў на розных пасадах, у 2014 годзе быў прызначаны ў аддзел службы і боегатовасці падраздзяленняў Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС.