Улады РБ абвесцілі студзень месяцам рэлігійнага турызму. Паведамляецца, што ў студзені будуць праходзіць мерапрыемствы, которые познакомят с богатым духовным и культурным наследием страны. У планах прэс-канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, экскурсіі, прэзентацыі ды іншае.

Інфармуецца, што ў Беларусі прадстаўлена каля 1400 рэлігійных аб’ектаў, якія ўключаны ў рэлігійныя маршруты. З іх 400 – у Берасцейскай вобласці, 50 – у Гомельскай, 460 – у Гарадзенскай, 123 – у Менскай, 69 – у Магілёўскай і 20 – у Менску.

Па пераліку ўжо выразна бачна, што на усходзе Беларусі, дзе была даўжэйшая расейская акупацыя, помнікаў архітэктуры і культуры засталося намнога менш, чым на Захадзе Беларусі, куды расейскія бальшавікі-саветы прыйшлі пазней.

Ну і напомнім, што зараз у Беларусі адбываецца пераслед святароў, якія адмаўляюцца служыць дзяржаўнай ідэалогіі, а імкнуцца захаваць незалежнасць і служэнне хрысціянству.