Лукашэнка правёў нараду з сваімі даверанымі асобамі на так званых прэзідэнцкіх выбарах. Сярод яго набліжаных чыноўнікаў і два выхадцы з Гарадзеншчыны. Гэта цяперашні кіраўнік БТ Іван Эйсмант і цяперашні  кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.

Іван Эйсмант нарадзіўся ў вёсцы Луцкаўляны Гарадзенскага раёну, паходзіць з польскай сям’і. Юрый Сянько нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава Карэліцкага раёну.

Сянько яшчэ раней узначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі, якая нібыта “сабрала” два з паловай мільёны (!) подпісаў.