3 студзеня ў Лідзе пачалі судзіць Аляксандра Вайтовіча на нібыта парушэнне дэкрэту №7 Лукашэнкі. Справу “разглядае” суддзя Міхаіл Кісель у судзе Лідскага раёну, менавіта ён аформіць карны палітычны прысуд.

Напомнім, што лукашэнкаўскі дэкрэт №7 рэгулюе атрыманне замежнай дапамогі. Па згаданым артыкуле за атрыманне дапамогі судзяць сваякоў палітвязняў і іх самых.

А жыхара Ліды Генадзя Жукеля ўжо засудзілі на год калоніі паводле артыкулу 368, частка 2. (знявага Лукашэнкі). Справу ў судзе Лідскага раёну разбірала суддзя Наталля Лобан.

Жукеля ўжо запісалі ў спіс “экстрэмістаў”.