
3 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі спевака Дзядзю Ваню, якога асудзілі да 2,5 года «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Ужо сама лічба “экстрэмістаў” сведчыць пра ненармальнасць лукашэнкаўскай дзяржавы. З аднаго боку прапагандысты цвердзяць пра “усенародную любоў” да правадыра, з іншага – парадаксальна колькасць “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў” цэлы час расце.
