
Стала вядома, што Суд Ленінскага раёна Гародні яшчэ 23 снежня прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг раённых тэлеграм-чатаў беларусаў Варшавы. Назвы гэтых чатаў Мінінфарм ужо ўключыў у адпаведны спіс.
У “экстрэмісцкі спіс” зараз даданыя «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы ва Влохах, Вва. Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі».
У найбуйнейшым з іх — чаце «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі» — было каля 2100 удзельнікаў. У астатніх — ад 160 да некалькіх соцень. Напэўна зараз колькасць удзельнікаў гэтых чатаў зменшыцца.
