фота  strazgraniczna.pl

У 2024 годзе памежная служба ў Падляшскім ваяводстве затрымала больш за 300 чалавек, якіх падазраюцца ў дапамозе або арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу. У 2023 годзе па падазрэнні ў гэтым было затрымана больш за 530 чалавек.

Часта пасля перасячэння мяжы шлях мігрантаў выглядае так: яны атрымліваюць фатаграфію аўтамабіля, знаходзяць яго ў азначаным месцы, і той давозіць іх да абумоўленай краіны Еўрасаюза. Часам людзей перавозяць у грузавых адсеках спецыяльна арандаваных фургонаў.

Некаторыя з затрыманых, якіх падазраюць ва ўдзеле ў такіх перавозках, называюць расцэнкі, за якія згаджаюцца рызыкаваць свабодай. Адзін з іх распавёў, што за тое, каб забраць мігрантаў з памежнай зоны і перавесці іх углыб краіны, яму абяцалі каля 700 еўра.

У Польшчы пакаранне за дапамогу ці арганізацыю нелегальнай міграцыі прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Еўрарадыё