
Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 30 гадоў. Ужо пяты раз запар дзяўчына сустракае свой дзень народзінаў за кратамі.
Марфа была засуджаная амаль да 15 гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Месца зняволення Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
