Галоўны вертыкальнік Наваградскага раёну Сяргей Чаркоўскі пайшоў у масы агітаваць галасваь за Лукашэнку. На сёння – гэта найважнешае заданне кожнага чыноўніка.

Раённая газета “Новае жыццё” паведамляе наступнае:

Принципы избирательной системы Республики Беларусь, а также иные аспекты, связанные с проведением электоральной кампании, председатель райисполкома Сергей Чарковский обсудил с трудовым коллективом представительства Белгосстраха по Новогрудскому району.

на фота амаль 100% – жанчыны

А першая намесніца Чаркоўскага ў Наваградскім райвыканкаме Алена Селевіч выправілася на сустрэчу з работнікамі філіялу «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам». Там яна таксама інфармавала адарваных ад працы людзей о ходе проведения электоральной кампании по выборам, основных этапах избирательного процесса. – Важно не оставаться в стороне и внести свой вклад в будущее страны.

Так чыноўнікі-бюракраты замест таго, каб непасрэдна займацца сваімі працоўнымі абавязкамі, адкрыта агітуюць за Лукашэнку і адрываюць цэлы час работнікаў ад працы. Людзі скептычна выслухоўваюць наменклатурнікаў, але змушаны хадзіць на такія сустрэчы.