
Напярэдадні так званых “прэзідэнцкіх выбараў” чыноўнікі Гарадзеншчыны бесперапынна ездзяць па працоўных калектывах, адрываючы работнікаў ад працы. “Губернатор” Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік наведаў 9 студзеня Наваградскі завод газавай апаратуры. Там ён знаёміўся з прадукцыяй прадпрыемства, а потым расказаў як правільна хадзіць на выбарчыя ўчасткі і аддавацца сваімі галасамі. Нібыта гэта спрыяла “созданию атмосферы взаимопонимания и конструктивного диалога”.

