
У Ашмянах членаў участковых выбарчых камісій вучылі “імгненна рэагаваць на форс-мажоры”. Мерапрыемства, якое прайшло ў горадзе, назвалі “трэнінгам”. “Трэнер” мадэлявала розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць і ў дзень выбараў, і падчас датэрміновага галасавання, і прапаноўвала “алгарытм дзеянняў”.
“Главная цель мероприятия – сформировать навыки проведения избирательных процедур посредством моделирования работы участковой комиссии”
Як піша раённая газета “Ашмянскі веснік”, прысутныя на “трэнінгу” міліцыянты і ратавальнікі паабяцалі членам камісій, што будуць цэлы час побач.


