У Лідзе працягваецца карны працэс над Аляксандрам Жукелем.

Чарговае паседжанне прайшло 9 студзеня ў судзе Лідскага раёну. Вядзе працэс, які пачаўся 3 студзеня, суддзя Наталля Лобан. Жукеля зваінавацілі ў “знявазе Лукашэнкі” (частка 2 артыкулу 388 КК)

Раней Аляксандра Жукеля ўжо судзілі па гэтым жа артыкуле і засудзілі да аднаго году калоніі. Таксама ён быў уключаны ў так званы “спіс экстрэмістаў”.

Сутнасць гісторыі была ў наступным. Аляксандар Жукель патэлефанаваў у Лідскі аддзел РАУС і выказаўся на адрас Лукашэнкі пры размове з дзяжурным міліцыянтам. Нібыта ў час гэтай размовы Жукель быў выпіўшым. Дакладна вядома тое, што раней яго некалькі разоў судзілі за хуліганства і некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Але гэта не выключае цяперашняга палітычнага складніку ў крымінальным судзе.