У Астравецкім райвыканкаме (!) прайшло чарговае занятие информационно-правового проекта PROзакон. Паводле прызнання прапагандыстаў – удзельнікі семінару непаўналетнія і ня маюць пакуль права галасаваць, але гэта не азначае, што іх ня трэба вучыць. “Адукацыйны” рэй вяла первый секретарь райкома ОО БРСМ Ольга Максимова.

Мяркуючы па фотаздымках, ніякай цікавасці да гэтага праекту ў моладзі насамрэч няма. Удалося сабраць толькі 8 дзяўчын (і аніводнага хлопца!) на гэтую пустую лекцыю. Хоць афіцыйна заяўляецца, што ў Астравецкім раёне соткі маладых людзей аб’яднаныя пад сцягам камсамольскага БРСМ. А ў сакавіку 2024 году афіцыйна было заяўлена, што ў шэрагах БРСМ у Гарадзенскай вобласці ажно 45 107 чалавек.