У Беларусі з 2025 года плануецца ўвесці абавязковую псіхалагічную суразмову для тых, хто хоча працаваць у сферы адукацыі. Гэта прадугледжвае праект Закона “Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей”, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Суразмова стане абавязковым этапам пры працаўладкаванні. Згодна з законапраектам, кандыдат атрымае накіраванне на праходжанне псіхалагічнай суразмовы перад заключэннем працоўнай дамовы. Толькі паспяхова прайшоўшы гэтую працэдуру, ён зможа афіцыйна працаўладкавацца.

Калі законапраект будзе прыняты, новыя правілы ўступяць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнай публікацыі, то бок ужо летам 2025 года.

Аднак пакуль невядома, якія крытэры будуць выкарыстоўвацца пры ацэнцы і як будзе арганізавана працэдура.

Еўрарадыё