З 9 чэрвеня 2025 году дзяржаўная ўстанова “Дзяржаўны гарадскі архіў” прыпыніла сваю працу.

Звязана гэта з пераездам на новае месца. Пакуль гарадскі архіў знаходзіцца ў будынку па адрасе вуліца Зана-12, а пераедзе ён ў новае памяшканне – па вуліцы Пестрака-36 (1-ы паверх). Гэта будынак былой аўтаматычнай станцыі, дзе зараз размяшчаюцца розныя арганізацыі.

Калі адбудзецца пераезд і гарадскі архіў запрацуе – Гарадзенскі гарвыканкам пакуль не паведамляе.