У Дзятлава зачасцілі чыноўнікі абласнога і агульнабеларускага роўню.
Так 10 студзеня ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. У час рабочага візіту яго суправаджаў начальнік абласнога ўпраўлення цэнтра Анатоль Ганчар.

На прыём два Балбатоўскага прышло два чалавекі. Прымалі іх ажно чатыры чыноўнікі.

А днём раней, 9 студзеня, “з рабочым візітам” раён наведаў старшыня Гарадзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Іван Язэпчык. Пра яго руплівасць у перадвыбарчай агітацыі мы расказвалі раней.
У Дзятлаве ў канферэнцзале райвыканкаму Язэпчык правёў сустрэчу з прафсаюзным актывам дзяржаўных і іншых установаў.

Паведамляецца, што Язэпчык “закрануў і такую палітычна важную для рэспублікі тэму, як электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку акрэсліў ролю членаў прафсаюза ў яе падрыхтоўцы і правядзенні”.
