
фота ілюстрацыйнае
Над вайсковай часткай у Гародні днямі пралятаў беспілотнік, які спрабавалі збіць, але безвынікова, расказаў «BYPOL» са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле крыніцаў «BYPOL», гэта адбылося 9 – 10 студзеня на тэрыторыі Гарадзенскага гарнізону.
«Над тэрыторыяй 6 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, размешчанай у раёне Фолюш у Гародні, праляцеў беспілотны лятальны апарат, па якім быў адкрыты агонь са стралковай зброі. Беспілотнік збіць не ўдалося. Застаецца загадкай, каму ён належаў і з якой мэтай пралятаў над вайсковай часткай», – піша «BYPOL».
