Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу Насту Лойку і спыніць рэпрэсіі/

Улады Беларусі, адзначана ў дакуменце, пераследуюць Лойку «па сфабрыкаваных абвінавачаннях за яе праваабарончую дзейнасць», піша @pozirkonline.

На фоне паведамленняў пра катаванні і жорсткае абыходжанне з праваабаронцай «яе бяспека і дабрабыт выклікаюць сур’ёзныя засцярогі», канстатуе Amnesty International.

«Наста Лойка павінна неадкладна выйсці на волю!» — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Менскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.