
У Гарадзенскай вобласці вяртаецца мясцовы збор на адну базавую велічыню за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы ў пунктах пропуску. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным рашэнні абласнога Савета дэпутатаў, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Спаганяць збор у 42 рублі пачнуць з 1 лютага 2025 года.
У канцы снежня мінулага года ў Гарадзенскім аблвыканкаме папярэдзілі, што мясцовы збор за перасячэнне мяжы будзе зноў уведзены на працягу першага квартала 2025 года.
Раней аб вяртанні збору з 1 лютага абвясцілі ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях.
Мясцовы збор за перасячэнне мяжы спаганяўся да 1 студзеня 2025 года трыма абласцямі — Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Берасцейская і Гарадзенская вобласці часова спынілі яго дзеянне з 1 па 31 студзеня.
