
Маштаб рэпрэсій па Гарадзенскай вобласці можна ацаніць па публікацыі галоўнай дзяржаўнай абласной газеты “Гродзенская праўда”. Толькі паводле артыкулу за “экстрэмізм” за мінулы год было засуджана ажно 1804 чалавекі!
Паводле афіцыйных звестак, агулам у 2024 годзе ў рэгіёне выяўлена нібыта 1837 адміністрацыйных правапарушэнняў паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Гаворка ідзе пра «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
1804 чалавекі былі за гэта прыцягнутыя да розных формаў адказнасці.
Насельніцтва Гарадзенскай вобласці складае каля 990 тысяч чалавек, гэта каля 11% насельніцтва краіны.
