
“Польскі бок адмовіўся нават весці перамовы аб выдачы засуджанага на восем гадоў журналіста і Анджэя Пачобута“. Пра гэта заявіў Лукашэнка падчас наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарка.
«Што датычыцца Пачобута, тут нават няма пра што размаўляць. Яны [Польшча] адмовіліся ад Пачобута. Польскі бок адмовіўся нават весці размовы пра Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць», — сказаў Лукашэнка.
Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года, 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін зняволення ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час ідзе ціск. Інфармацыі пра яго вельмі мала, але было вядома, што апошнім часам ён утрымліваўся ў ПКТ.
