У мястэчку Абухава чыноўнікі Гарадзенскага раёна сабраліся і святкавалі 85-годдзе ўтварэнне раёну. У мясцовым цэнтры культуры спярша ўсе разам спявалі гімн, потым забаўляліся лазэр-шоў. Потым з дакладам пра поспехі “социалистической экономики” выступіў старшыня Гарадзенскага райвыканкаму Валерый Хелскі. Галоўны вертыкальнік раёну быў перапоўнены аптымізмам:

“Сегодня у нас самый большой по площади регион в Гродненской области и самый многообещающий. Я верю, что наш новый этап развития мы проживем, как наши предшественники – в мире и согласии”.

Раённай наменклатуры і чыноўнікам было зусім ня сумна. Забаўляць іх прыехаў нават з Менску вядомы прыдворны спявак Анатоль Ярмоленка з сваімі “Сябрамі”.