
Леаніда і Антаніну Церабей пачнуць судзіць 29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют». Карны працэс будзе весці небезвядомы суддзя Мікалай Рачынскі.
Фігуруюць наступныя артыкулы Крымінальнага кодэксу:
368 ч. 1 — абраза Лукашэнкі;
342 ч. 1 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
130 ч. 1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
367 ч. 2 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
370 — здзек з дзяржаўныхі сімвалаў.
Сямейную пару затрымалі ў яшчэ ў чэрвені 2024 году. У сям’і ёсць дзіця — маці пакінулі пакуль пад хатнім арыштам з ім.
