У Беларусі па так званым памілаванні на волю выйшлі яшчэ 23 чалавекі. Сярод іх тры жанчыны і 20 мужчын.

У гэтай групе памілаваных — 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, а ў 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін — шматдзетны бацька.

Напомнім, што 28 снежня па памілаванні на волю выйшлі 20 чалавек, у тым ліку 11 жанчын. Раней стала вядома, што сярод памілаваных — настаўніца кітайскай мовы Дар’я Хмяльніцкая.

Між тым, у Беларусі працягваюцца палітычныя суды і з’яўляюцца новыя палітвязні.

Гэта ўжо дзявятае памілаванне з ліпеня 2024 года, на волю выйшлі 250 чалавек.