18 студзеня ў Беластоку ў Хабе “Новая зямля” прайшла сустрэча беларускай дыяспары з прадстаўнікамі руху “Вольная Беларусь”. На сустрэчу прыехалі Зянон Пазьняк, Павел Усаў і іх паплечнікі.

Спатканне доўжылася больш трох гадзінаў. Шмат часу было наданае абмеркаванню сітуацыі з палітвязнямі. Зянон Пазьняк з аднадумцамі перакананы ў тым, што трэба ратаваць палітвязняў усімі магчымымі спосабамі. Сярод якіх найперш – пошук міжнародных суб’ектаў, якія будуць у стане весці перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам наконт вызвалення палітвязняў. Адным з спосабаў на гэтым шляху на думку Пазьняка ёсць зняццё заходніх эканамічных санкцый узамен на вызваленне беларусаў з турмаў. Трэба максімальна ўздымаць гэтае пытанне, у тым ліку ў заходніх дэмакратычных медыях.