У ім пералічаныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння Крымінальнага кодэксу. Асаблівая ўвага нададзеная ч. 1 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Паведамляецца, што людзі могуць абскардзіць гэтае папярэджанне ў вышэйстаячага кіраўніка пракуратуры.

Вядома, што такія паперы прымушаюць падпісваць беларусаў па ўсёй краіне.