На “Марафон адзінства”, які праводзіцца ў Беларусі з восені 2024-га, выдаткоўваюцца вялізарныя грошы. Гаворка ідзе пра мільёны рублёў з падаткаў беларусаў.

Напрыклад, чыноўнікі з Ліды выдаткавалі амаль 77 тысяч рублёў на харчаванне ўдзельнікаў мерапрыемства. На Гомельшчыне, каб звезці аўтобусамі ўдзельнікаў “Марафону адзінства” ў Жлобін, выдаткоўваюць больш за 107 тысяч рублёў.

Тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства ў Мазыры абышлося ў 160 тысяч рублёў. Чыноўнікі з Гародни на харчаванне ўдзельнікаў выдаткавала больш за 190 тысяч рублёў.

Праз сайт дзяржаўных закупак прайшлі дзясяткі тэндараў на харчаванне, правядзенне і транспарціроўку дзеля “Марафону”. Але шмат якія выдаткі праводзяць і без публічных закупак — асабліва на “Марафон адзінства”, які пройдзе ў Менску напярэдадні так званых выбараў. Відавочна, сумы выдаткаў на “фінальны акорд” таксама маглі б уразіць.

Еўрарадыё