45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрыманая напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КГБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням.

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў “экспертызы тэхнікі”, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Крымінальную справу жанчыны пачалі разглядаць 9 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе. Карны працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч. Гэта адзін з сама рэпрэсіўных суддзяў на Гарадзеншчыне – на яго службовым рахунку дзясяткі незаконна засуджаных беларусаў.

Месца зняволення Вікторыі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой