Некалі каралеўскі горад Гародню ўлады “ашчаслівілі” сваім агітацыйным “Марафоном единства”. З Менску прыцягнулі нават “цяжкую артылерыю” – пішуць што хедлайнерам мерапрыемства стала сама Лідзія Ярмошына. Яна ўжо была нібыта адышла ў цень, на пенсіі, але зараз, “кагда кругом урагі”, спатрэбілася татальная мабілізацыя ўсіх сілаў.

Ярмошына ў Гародні выступала ў вялікай залі філалагічнага факультэту купалаўскага ўніверсітэту. Прапагандысты пішуць, што “атмосфера вокруг царила самая расслабленная и вольнодумная, как и полагается подобным учреждениям”.

Ермошиной на сцене ассистировал депутат и директор Нацбиблиотеки Вадим Гигин. На этот раз он выбрал максимально нейтральные цвета костюма и аксессуаров”.

А на вуліцах праходзілі “народные гуляния”. Праўда, народу на гэтай гульбе было зусім мала.

Выкарыстала прапаганда і вядомага прызёра сусветных ралі «Дакар» і «Шаўковы шлях» Сяргея Вязовіча. Гоншчык стараўся быць карэктным, але сам удзел у такім мерапрыемстве – ужо ганьба.

Разам з Вязовічам выступала і “першая касманаўтка” Марына Васілеўская. Пачынаючы з пенсіянеркі Ярмошынай, усе гэтыя выступоўцы агітавалі супраць карыстання сацыяльнымі сеткамі.

Ну а завяршаў шоў вялікі канцэрт. Адкрыў яго сам прэм’ер міністр Раман Галоўчанка. Ён хоць і не спявак, але выступаў. Сярод іншага Галоўчанка сказаў ледзь не крамольную як на сённяшні час фразу: «Быть единым народом – не значит быть одинаковыми».

На сцену, как всегда без объявления, вышел Николай Лукашенко. Гродненская публика сразу же встретила его появление за роялем аплодисментами.

Ну і нарэшце з Масквы выпісалі былога гарадзенца – сусветнавядомага гітарыста Дзідзюлю, для якога відавочна “грошы не пахнуць”.

Пішуць, што Дзідзюлю апладзіравалі 18 секунд, а Колю Лукашэнку ажно 21 секунду.

Ну а завяршыў “Марафон единства” у Гародні хор сілавікоў, які выканаў несмяротны хіт «Батька у нас крутой». Зал слушал стоя. Паспрабаваў бы ён сесці, то сеў бы ў іншым месцы!