
З’явілася інфармацыя пра затрыманні дальнабойнікаў на межах Беларусі
@Grodno_grab стала вядома пра затрыманне не менш як 20 дальнабойнікаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён.
У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы «лайкі», падпіскі і каментарыі на «экстрэмісцкіх» рэсурсах. Гэтыя праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.
