
Гарадзенскі драмтэатр адкрыў вакансіі на шмат пасадаў у сваёй установе. Яны апублікаваныя на сайце ўстановы. На дадзены момант ва ўстанову патрабуюцца намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці, галоўны рэжысёр, галоўны мастак, галоўны бухгалтар, мастак па святле, інжынер-энергетык, інжынер па пажарнай бяспекі, машыніст сцэны і прыбіральнік памяшканняў.
Як мінімум першыя чатыры пасады – ключавыя для дзейнасці тэатра. Адсутнасць гэтых спецыялістаў можа паўплываць на яго працу.
Такая вялікая колькасць вакансій тлумачыцца некалькімі прычынамі -традыцыйна невысокімі заробкамі ў сферы культуры, кадравым дэфіцытам, які ўзнік пасля рэпрэсій апошніх гадоў, а таксама агульнай атмасферай ў тэатры.
Дырэктарам калектыву з’яўляецца палкоўнік запасу, экс-член савета рэспублікі Ігар Гедзіч. У 2020-м двух акцёраў тэатра затрымалі на пратэстным мітынгу, і на знак салідарнасці трупа перапыніла спектакль. Усяго толькі за 2020-2021 гады з тэатру пад кіраўніцтвам Гедзіча было звольнена больш за 15 чалавек: сярод іх былі акторы, рэжысёры і харэографы, многія былі змушаныя эміграваць з краіны.
Затое палкоўнік Гедзіч добра разбіраецца ў геапалітыцы і правільнай ідэалогіі. Пра яго мы ня раз пісалі раней:
