Паводле даных міжнароднай абсерваторыі «Юрысты ў небяспецы» (OIAD), распаўсюджаных Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ), у 2021 годзе ў Беларусі было 2,2 тысячы адвакатаў-практыкаў, то цяпер іх на 600 менш – 1,6 тысячы.

у 2020–2024 гадах сама меней 11 беларускім адвакатам выставілі абвінавачанні ў рамках крымінальных спраў, 6 адвакатаў знаходзяцца за кратамі, 4 «зазналі катаванні падчас затрымання», не менш як 139 пазбавілі права на прафесію.

БААПЧ паведамляе, што 20–25 студзеня ў розных гарадах ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і іншых краін праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх адвакатаў. Мерапрыемствы праводзяць, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра «рэпрэсіі ў дачыненні беларускіх адвакатаў, арышты, катаванні, запалохванні, публічную дыскрэдытацыю, перашкоду з боку дзяржавы ў выкананні адвакацкай дзейнасці, асабліва ў палітычна матываваных справах, пра поўны дзяржаўны кантроль над прафесіяй юрыста і адсутнасць незалежнай судовай улады».