У Ваўкавыску 21 студзеня пачаўся крымінальны судовы працэс над Леанідам Трафімовічам.

Карны працэс у закрытым рэжыме вядзе небезвядомы суддзя Мікалай Сяргейка. Трафімовіча вінавацяць паводле артыкулу 370 КК (здзек з дзяржаўнага сімвала).

Леанід Трафімовіч – гэта 16-гадовы хлопец, якога затрымалі ў лістападзе 2024 года за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг. Паводле следства ўвечары падлетак, чакаючы сябра на верхнім паверсе дому, зламаў замок на дах. Там, на даху, ён зрэзаў сцізорыкам сцяг, а пазней схаваў яго ў сябе ў шафе. За гэта яго цяпер судзяць.

Трафімовічу пагражае штраф, альбо арышт да трох месяцаў, альбо абмежаванне свабоды тэрмінам да году.